БЕЛ Ł РУС

«Сталы для куні». Беларускі вытворца мэблі зрабіў правакацыйную рэкламу

26.02.2025 / 18:31

Nashaniva.com

«Пачакайце, дык ён для кухні? Адмяняйце замову», — пішуць у каментарыях.

Скрыншот відэа ў інстаграме

Каб прарэкламаваць мэблю ўласнай вытворчасці, беларуская кампанія Domus паспрабавала спекуляваць на тэме аральнага сэксу.

Правакацыйнае відэа фірма апублікавала на сваёй старонцы ў інстаграме. У ім жанчына, шырока рассунуўшы ногі, сядзіць на кухонным стале. Каля яе галавы бачны надпіс: «Сталы для куні». Калі аператар мяняе ракурс, тэкст змяняецца на «Сталы для кухні». Глядач бачыць, што паміж ног жанчыны сядзіць мужчына ў кепцы Domus, які нешта рамантуе.

View this post on Instagram

A post shared by СТОЛЫ | ПИСЬМЕННЫЕ | ЛОФТ | ТРАНСФОРМЕРЫ | ОБЕДЕННЫЕ (@domus.by)

Подпіс да відэа шматзначны: «Замаўляйце сталы для кухні і не толькі». Ролік стаў вірусным і набраў ужо амаль 6 мільёнаў праглядаў.

У каментарыях шмат жартуюць: нехта пытаецца, ці не патрэбны кампаніі новыя супрацоўнікі, нехта просіць пазначаць, якую вагу ўтрымлівае стол (і ўдакладняе, што хутка 8 Сакавіка).

Асуджальныя каментарыі таксама ёсць, але пазітыўных значна больш. Самы папулярны, які набраў больш за 35 тысяч лайкаў, гучыць так: «Дайце СММ-шчыку прэмію, калі ласка».

Чытайце таксама:

«Людзі саромеліся, што прыехалі. Яшчэ і кантракт на год падпісваеш». Блогеры расказалі пра закуліссе кастынгу на праўладнае рэаліці-шоу

«Самы час адмыць грахі». Баранавіцкі завод парашкоў зрабіў сэксуальную калабарацыю

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне

Каментары да артыкула