Трамп пацвердзіў, што Зяленскі прыедзе ў ЗША для падпісання дамовы па выкапнях
26.02.2025 / 20:9
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімр Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон для падпісання пагаднення аб распрацоўцы карысных выкапняў ва Украіне. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».
Дональ Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Візіт запланаваны на пятніцу 28 лютага, сказаў Трамп напачатку пасяджэння міністраў адміністрацыі ЗША.
27 лютага ЗША і Расія правядуць перамовы ў Стамбуле.
Раней дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у інтэрв'ю Fox News, што ўлады ЗША пакуль не ўхвалілі пагадненне з Украінай аб прыродных рэсурсах.
Тэкст рамачнага пагаднення сёння апублікавала «Украінская праўда».