БЕЛ Ł РУС

Некаторыя беларусы ўжо сёлета пачнуць атрымліваць «другую пенсію»

26.02.2025 / 20:45

Nashaniva.com

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала, калі беларусы пачнуць атрымліваць так званую «другую пенсію». Гаворка пра запушчаны паралельна з наяўнай пенсійнай сістэмай механізм добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі па формуле» 3+3»: калі і наймальнік, і працаўнік адлічваюць па 3% ад налічанай работніку зарплаты на яго асабісты рахунак у страхавой кампаніі.

«Што вельмі важна — 47 чалавек ужо пачнуць у бягучым годзе, у другім паўгоддзі, атрымліваць дадатковую пенсію дзякуючы гэтай сістэме. Таму на канкрэтных прыкладах, на канкрэтных людзях, на жывых гісторыях мы пакажам, як гэтая сістэма працуе і як яна будзе развівацца», — сказала Паўлючэнка.

Па словах чыноўніцы, на сёння заключана больш за 46 тыс. дамоў:

«Але для нас гэтая планка мінімальная. Мы разумеем, што трэба рухацца далей і развіваць новыя формы. Разумеем, што трэба працаваць па пэўных фокус-групах, з тымі, хто быў зацікаўлены ў страхаванні».

Чытайце таксама:

У Мінпрацы расказалі, калі пяройдуць на электронныя бальнічныя

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Міністр працы абяцае не павышаць пенсійны ўзрост

Каментары да артыкула