БЕЛ Ł РУС

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам

27.02.2025 / 10:56

Nashaniva.com

Па заяве ГУБАЗіКа судом Цэнтральнага раёна Мінска 26 лютага ўсе акаўнты ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона на ўсіх платформах прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Скрыншот інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыю Гардону ў жніўні 2020 года

Сілавікі папярэджваюць, што падпіска са спасылкай, перасылка і іншае распаўсюджванне пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю да 15 сутак арышту за кожны факт з канфіскацыяй прылады.

Нагадаем, што 5 жніўня 2020 года было апублікавана інтэрв'ю Дзмітрыя Гардона з Аляксандрам Лукашэнкам.

А вось тое інтэрв'ю на сайце Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула