БЕЛ Ł РУС

Мінчанка паставіла камеры ў кватэры маці і так злавіла махляра

27.02.2025 / 12:55

Nashaniva.com

Мінчанка патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што праз камеры назірання, пастаўленыя ў кватэры яе 90-гадовай маці, якая хворая на дэменцыю, убачыла незнаёмага мужчыну, паведамляе гарадская міліцыя.

Скрыншот відэа гарадской міліцыі

На выклік выехала група хуткага рэагавання. Ля пад’езда пенсіянеркі супрацоўнікі міліцыі па прыкметах затрымалі 20-гадовага замежніка. У яго знайшлі дзесяць залатых вырабаў на 56 тысяч рублёў, якія ён скраў у пажылой жанчыны.

Высветлілася, што мужчына сачыў за пенсіянеркай, калі яна вярталася з прагулкі, і зайшоў за ёй у пад’езд. Ён прадставіўся прадаўцом посуду і так пранік у кватэру, дзе перагледзеў шафы, знайшоў і забраў каштоўнасці.

Пасля гэтага замежнік паспрабаваў уцячы на загадзя падрыхтаваным аўтамабілі, але не паспеў — яго затрымала міліцыя.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула