БЕЛ Ł РУС

Хрэнін пра вайсковыя зборы: Фіксуем беспрэцэдэнтнае жаданне людзей

27.02.2025 / 13:55

Nashaniva.com

Міністр абароны падчас інспекцыі 230-га агульнавайсковага палігона пракаментаваў ход праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл і прызыў вайскоўцаў запасу.

Фота: Мінабароны

«Мы ў значнай ступені перагледзелі сістэму падрыхтоўкі Узброеных сіл. Фіксуем беспрэцэдэнтнае жаданне людзей быць датычнымі да абароны нашай Радзімы», — сказаў Віктар Хрэнін.

Ён расказаў, што сістэма падрыхтоўкі Узброеных сіл адаптаваная пад сучасныя рэаліі ваенна-палітычнага становішча.

 «Зыходзячы з умоў абстаноўкі, якая на сённяшні дзень складваецца вакол нашай краіны, таго ўзброенага канфлікту, які адбываецца, патрабаванняў нашага галоўнакамандуючага, мы ў значнай ступені перагледзелі і перабудавалі сістэму падрыхтоўкі Узброеных сіл».

Міністр абароны расказаў аб мэтах праверкі і асаблівасцях мерапрыемстваў:

«Ужо трэці год запар мы праводзім такія маштабныя праверкі. У гэтым годзе ў адпаведнасці з планам, які быў падрыхтаваны ў Генеральным штабе і мною зацверджаны, мы вырашылі праверыць воінскія часці, якія фарміраваліся ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры. Для гэтага з запасу былі прызваныя каля пяці тысяч ваеннаабавязаных».

Па словах Віктара Хрэніна, мэта праверкі — «убачыць рэалізацыю спланаваных мерапрыемстваў, праверыць тэхніку, якая стаяла на захоўванні, аднавіць навыкі ваеннаабавязаных і павысіць узровень падрыхтоўкі нашых кадравых афіцэраў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула