БЕЛ Ł РУС

Буданаў ацаніў узровень карупцыі ў расійскай арміі пасля звальнення Шайгу

27.02.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі МА Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю «Укрінфарму» выказаўся пра працу новага кіраўніцтва Мінабароны Расіі.

Кірыл Буданаў. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Буданаў кажа, што пасля звальнення Шайгу ў войску РФ сталі менш красці. 

«Яны змаглі крыху паменшыць узровень крадзяжу ў расійскай арміі, рэальна змаглі. Гэта ёсць, але зменшылася. Больш даходзіць да развіцця, падтрымкі ўзброеных сіл РФ і іншае», — кажа ён. 

Паводле яго слоў, пасля звальнення Сяргея Шайгу і прызначэння міністрам абароны РФ Андрэя Белавусава, роля медыйнага Шайгу «моцна ўпала». Шайгу зараз узначальвае Савет бяспекі РФ, але, паводле Буданава, на гэтай пасадзе былога міністра абароны Расіі абмежавалі.

Новае ж кіраўніцтва Мінабароны Расіі працуе больш у цені і больш эфектыўна. 

Пры гэтым кіраўнік разведкі дадаў, што новы кіраўнік Мінабароны РФ «працуе нармальна».

«Нармальна працуе. Тэхнакратычна ўспрымаецца. Гэта значыць, чалавек, які займаецца бюракратычнымі і арганізацыйнымі пытаннямі і іншымі», — сказаў Буданаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула