БЕЛ Ł РУС

Стартаваў прыём заявак на чарговую прэмію Гедройця

27.02.2025 / 15:42

Nashaniva.com

Арганізатары літаратурнай арэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, абвяшчаюць старт новага — чатырнаццатага — сезону і пачатак збору заявак на ўдзел, паведамляе bellit.info.

Хто можа намінаваць?

Аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

Што новага?

З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 годf. Звяртаем вашую ўвагу, што кнігі ў такім фармаце таксама мусяць адпавядаць патрабаванням удзелу ў прэміі. Сярод іншага гэта наяўнасць нумару ISBN. Калі аўдыякнігі маюць папяровыя выданні, што выходзілі да года намінацыі, то бок не з’яўляюцца новымі кнігамі, яны не прымаюцца да ўдзелу ў прэміі.

Калі падаваць заяўкі?

Старт збору заявак — 26 лютага

Апошні дзень прыёму заявак — 19 сакавіка (да 23:59 беларускага часу).

Як паўдзельнічаць?

Для ўдзелу трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў giedroyc@penbelarus.org. У тэме ліста пазначце назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі/аўтараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула