БЕЛ Ł РУС

Аналітыка Андрэя Паротнікава прыгаварылі да 10 год зняволення

27.02.2025 / 20:0

Nashaniva.com

Яго судзілі ў 2024 годзе, але вынік быў невядомы. Зараз пра прысуд аналітыку паведаміла ініцыятыва «Краіна для жыцця».

Судзілі Андрэя Паротнікава ў кастрычніку 2024 года па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу:

Цяпер стала вядома, што яго прыгаварылі да 10 год зняволення ўзмоцненага рэжыму.

Андрэй Паротнікаў — кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog, ваенны эксперт. Пра затрыманне аналітыка стала вядома ў жніўні 2023 года.

Тады па дзяржаўным канале АНТ паказалі фільм пра затрыманне Паротнікава. У ім намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак казаў, што аналітык «мэтанакіравана даў згоду прадстаўніку польскай выведкі на супрацоўніцтва».

Па версіі КДБ, ваенны эксперт выконваў «заданні па зборы і аналізе» звестак «у сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах, у тым ліку закрытага характару».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула