У Расію спрабавалі незаконна вывезці 10 тон хрыбтоў ласося
10 тон хрыбтоў ласося мелі намер вывезці з Беларусі ў Расію без дакументаў, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Магілёўскія мытнікі сумесна з ДАІ на мяжы Беларусі з Расіяй спынілі два грузавікі Iveco з рыбнай прадукцыяй.
Кіроўцы не змаглі даць равяраючым ні транспартных накладных, ні ветэрынарных сертыфікатаў, якія пацвярджалі бяспеку прадукцыі.
Агульны кошт незаконна перамяшчаных хрыбтоў ласося склаў 100 тыс. беларускіх рублёў.
Чытайце таксама:
У Магілёве рыбакі налавілі ў Дняпры чырванакніжнікаў і атрымалі вялікі штраф з хатняй «хіміяй»
У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць
Дыетолагі рэкамендуюць, якія прадукты трэба есці ў кожнае дзесяцігоддзе свайго жыцця