БЕЛ Ł РУС

Пазняк: Уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа

28.02.2025 / 1:19

Nashaniva.com

Лідар руху «Вольная Беларусь» і кандыдат у прэзідэнты — 1994 рашуча падтрымаў прэзідэнта ЗША, калі нават прыхільнікі Пазняка засумняваліся ў Трампе.

Зянон Пазняк

«Цяпер такі вэрхал дуракоў у палітыцы, што нават разумным людзям здаецца, быццам валіцца іхны прывычны свет (праўда, ён сапраўды валіцца). Але гэта якраз не здзіўляе.

Уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа, які хоча ў гэтым тупіковым разломе ўратаваць Амерыку, Еўропу і Украіну. І нават можа ўратаваць.

God Bless America and Ukraine, and Belarus!», — напісаў Зянон Пазняк у сваім фэйсбуку.

Адметна, што найбліжэйшы паплечнік Пазняка Павел Усаў пакуль не раскусіў геніяльны план Трампа. Усаў якраз-такі мяркуе, што Трамп дзейнічае ў прапагандысцскіх наратывах Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула