БЕЛ Ł РУС

У беларускай краме заўважылі шакалад вельмі незвычайнага выгляду ВІДЭА

28.02.2025 / 17:6

Nashaniva.com

Зайшоўшы ў адну са сталічных крам, тыктокер выявіў «самы дзіўны шакалад» у Беларусі. Мужчына выказаў здагадку: можа, ён і смачны, але выглядае вельмі незвычайна, піша Telegraf.news.

Шакалад пад арыгінальнай назвай «Закусон інтэлігента» выглядае як прыкладна дзесяць цукерак у форме невялікіх, але даволі праўдападобных рыбін. Калі глядзіш на ўпакоўку, ствараецца ўражанне, быццам купляеш ня дэсерт, а шпроты ў алеі.

Цана адной упакоўкі вагой 100 грамаў складае 8,99 рубля, расказаў блогер.

@zatestil.by

♬ Eatin' Good - Woodcamp

На папулярным расійскім маркетплэйсе журналісты Telegraf.news адшукалі шакалад і даведаліся, што робяць яго ў Расіі, а

кожная цукерка «старанна абгорнутая ў фальгу» з мэтай «ідэальна перадаць форму і дэталі рыбы: плаўнікі, луску і вочкі». Па словах прадаўца, такая ўпакоўка «дадае падарунку асаблівага шыку і арыгінальнасці».

Дарэчы, у лінейцы вытворцы прадстаўленыя і іншыя не менш арыгінальныя назвы, такія як «Закусон алігарха» і «Народны закусон». Гэта горкія і малочныя шакаладныя цукеркі са сметанковым начыннем. У кожнай упакоўцы па 100 грамаў.

У каментарах думкі адносна гэтага прадукту разышліся кардынальна. Для адных ён смачны, а для іншых «зусім нясмачны» і «на троечку», а купляць яго варта «толькі па прыколе, каб дарыць рыбакам». 

Чытайце таксама:

На «Камунарцы» адновяць выпуск цукерак, папулярных у савецкія часы

У Мінску з'явіўся торт «Дубайскі шакалад»

У Беларусі могуць значна падаражэць цукеркі і іншыя прысмакі

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася

Каментары да артыкула