У Мінску заканчваюцца аўтамабільныя нумары з сямёркай
Пра тое, што ў Мінску неўзабаве скончацца аўтамабільныя нумары з сямёркай, паведаміў начальнік сталічнай ДАІ Сяргей Бабіч.
Фота ілюстрацыйнае
Пасля таго, як усе нумары з сямёркай скончацца, для сталічнага рэгіёна будуць выкарыстоўвацца нумары з нумарам 8, паведаміў Сяргей Бабіч.
У Беларусі кожнаму рэгіёну прысвоены парадкавы аўтамабільны код: Брэсцкай вобласці — 1, Віцебскай — 2, Гомельскай — 3, Гродзенскай — 4, Мінскай — 5, Магілёўскай — 6, Мінску — 7.
На рэгістрацыйных знаках можна выкарыстоўваць не ўвесь беларускі алфавіт, а толькі 12 літар — A, B, E, I, K, M, H, O, P, C, T, X, якія агульныя для беларускага і лацінскага алфавітаў. Цяпер у Мінску выдаюць ужо нумары серыі XX.
Чытайце таксама:
Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку