БЕЛ Ł РУС

Былы палітвязень Ігар Банцар знаходзіцца ў варшаўскім СІЗА

28.02.2025 / 19:53

Nashaniva.com

Яго арыштавалі на тры месяцы, піша «Медыязона» і актывіст Васіль Пляшкуноў.

Ігар Банцар. Фота: Hrodna Life

Артыкул, па якім абвінавачваюць беларуса, невядомы. Па інфармацыі журналістаў, прычынай магла быць бойка.

Пляшкуноў піша, што асацыяцыя былых палітвязняў «Да волі» збірае Банцару грошы на адваката і перадачы. Сродкі можна перавесці на рахунак, які пазначаны ў пасце актывіста, ці наўпрост у ізалятар.

У 2020 годзе музыку Ігара Банцара асудзілі на 1,5 года хіміі па артыкуле аб хуліганстве (артыкул 339 КК) за перфоманс перад міліцэйскай машынай.

Чытайце таксама:

«Я забыўся пра свой пісталет». Ігара Банцара дапыталі па справе са зброяй

Музыка Ігар Банцар ужо каля года бамжуе ў Варшаве ФОТЫ

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве

Каментары да артыкула