БЕЛ Ł РУС

Трамп — Зяленскаму: Без нашай зброі вы не пратрымаліся б і двух тыдняў

1.03.2025 / 0:45

Nashaniva.com

Падчас спрэчкі ў Белым доме Трамп сказаў Зяленскаму, што без амерыканскай зброі і тэхнікі Украіна не пратрымалася б і двух тыдняў.

Зяленскі на гэта адказаў, што ад Пуціна ўжо чуў пра «тры дні», цяпер — чуе пра два тыдні.

Як і ўся гутарка, гэты момант патрапіў на камеру.

На прэс-канферэнцыі 28 лютага, пасля якой чакалася падпісанне пагаднення аб выкапнях, Трам і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры. Другая сустрэча з прэсай, якая планавалася пасля абеду, была адменена. Пакуль дэлегацыі не падпісалі чаканае пагадненне.

Чытайце таксама:

Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры

Зяленскі падзякаваў Амерыцы за падтрымку і свой візіт

Каментары да артыкула