БЕЛ Ł РУС

Дарадцам будучага канцлера Германіі па вайсковых пытаннях стане былы камандзір войскаў НАТА ў Літве

1.03.2025 / 23:59

Nashaniva.com

Выданне Bild высветліла, што сярод дарадцаў будучага федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца ёсць Даніэль Андрэ, які раней быў камандзірам міжнароднага батальёна НАТА ў Літве. 

Даніэль Андрэ з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам у 2022 годзе. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Даніэль Андрэ мае кансультаваць Мерца па пытаннях Бундэсвера і ўвогуле абароны. Паведамляецца, што ён ужо перайшоў з Бундэсвера ў фракцыю ХДС як дарадца па бяспецы.

Улічваючы мінулую біяграфію Андрэ, палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што ягонае прызначэнне «дэманструе прыярытэты Мерца».

Чытайце таксама:

«Мерц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку»

Мерц абяцае ўзмацніць незалежнасць ад ЗША і сумняваецца ў будучыні існавання НАТА

Зарабіў, вярнуўся, перамог. Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі

Каментары да артыкула