БЕЛ Ł РУС

ЗША спыняюць фінансаванне тысяч праграм па барацьбе з поліяміелітам, ВІЧ-інфекцыяй, малярыяй і недаяданнем

2.03.2025 / 17:40

Nashaniva.com

Гэтыя праекты падтрымліваліся USAID.

ЗША спыняюць фінансаванне праграм па барацьбе з поліяміелітам, ВІЧ-інфекцыяй, малярыяй і недаяданнем па ўсім свеце, піша The New York Times.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША разаслаў электронныя лісты лагерам бежанцаў, туберкулёзным клінікам, праектам па вакцынацыі ад поліяміеліту і тысячам іншых арганізацый, якія атрымлівалі ад Злучаных Штатаў фінансаванне для працы па выратаванні жыцця.

У лістах тлумачылася, што фінансаванне праграм спыняецца «для зручнасці і ў інтарэсах урада ЗША».

Размова пра фінансаванне прыкладна 5800 праектаў, якія падтрымліваліся USAID. Многія з іх былі скіраваны на Афрыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула