БЕЛ Ł РУС

Зяленскі адказаў сенатару, які заклікаў яго пайсці ў адстаўку

3.03.2025 / 8:53

Nashaniva.com

Пасля канфлікту ў Белым доме былы саюзнік Украіны, сенатар Ліндсі Грэм, рэзка змяніў рыторыку і заявіў, што не ведае, ці зможа адміністрацыя Трампа «зноў мець справу з Зяленскім». Ён заклікаў украінскага лідара альбо змяніцца, альбо саступіць месца прэзідэнта іншаму. Уладзіміра Зяленскага папрасілі гэта пракаментаваць. 

Сенатар Ліндсі Грэм размаўляе з журналістамі каля Белага дома, 28 лютага 2025 г., Вашынгтон. Фота: AP Photo / Evan Vucc

Пасля сустрэчы ў Белым доме прэзідэнтаў Украіны і ЗША сенатар Грэм заклікаў Зяленскага папрасіць прабачэння. 

«Трамп быў вельмі пазітыўны, ён хацеў дамагчыся спынення агню. А Зяленскі чамусьці вырашыў спрачацца з Трампам проста ў Авальным кабінеце. Віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс быў проста цудоўны. Гэта страчаная магчымасць. Зяленскі альбо зменіцца, альбо сыдзе», — сказаў палітык пасля сустрэчы Трампа і Зяленскага ў Белым доме.

Зяленскага папрасілі пракаментаваць словы некалі праўкраінскага сенатара.

Прэзідэнт Украіны сказаў, што мог бы прапанаваць Грэму ўкраінскае грамадзянства, і толькі тады яго прапановы з гэтай нагоды «набылі б вагу». Але пакуль прэзідэнта Украіны па-ранейшаму будуць выбіраць толькі ўкраінцы, сказаў ён.

У іншай размове ён дадаў, што быў бы гатовы абмяняць сваё прэзідэнцтва на сяброўства Украіны ў НАТА, што, як ён паўтарыў, стала б лепшай гарантыяй бяспекі для краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула