Лукашэнка часткова зацвердзіў новы склад урада. Сілавікі захавалі пасады
3.03.2025 / 13:31
Лукашэнка агучыў указ аб членах урада. Многія міністры захавалі партфелі. Але імя прэм'ер-міністра пакуль невядомае.
Сёння Аляксандр Лукашэнка разглядзеў кадравыя рашэнні эканамічнага і сацыяльнага блокаў урада. Ён прызначыў:
Мікалая Снапкова — першым намеснікам прэм'ер-міністра;
Уладзіміра Караніка — намеснікам прэм'ер-міністра;
Канстанціна Бурака — кіраўніком Апарата Савета Міністраў;
Артура Карповіча — міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю;
Івана Кубракова — міністрам унутраных спраў;
Аляксандра Хаджаева — міністрам аховы здароўя;
Максіма Рыжанкова — міністрам замежных спраў;
Марата Маркава — міністрам інфармацыі;
Руслана Чарнецкага — міністрам культуры;
Віктара Хрэніна — міністрам абароны;
Андрэя Іванца — міністрам адукацыі;
Дзмітрыя Кійко — міністрам па падатках і зборах;
Вадзіма Сіняўскага — міністрам па надзвычайных сітуацыях;
Кірыла Залескага — міністрам сувязі і інфарматызацыі;
Сяргея Кавальчука — міністрам спорту і турызму;
Наталлю Паўлючэнку — міністрам працы і сацыяльнай абароны;
Юрыя Селіверстава — міністрам фінансаў;
Юрыя Чабатара — міністрам эканомікі;
Яўгена Каваленку — міністрам юстыцыі;
Дзмітрыя Матусевіча — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
Канстанціна Моластава — старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта;
Уладзіміра Арлоўскага — старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Заўтра ў планах Лукашэнкі — прызначэнні ў АПК, прамысловасці, будаўніцтве і ЖКГ.