БЕЛ Ł РУС

Расійскай «каралеве марафонаў» далі пяць гадоў калоніі. Яе затрымалі на мяжы з Беларуссю

3.03.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Алену Бліноўскую асудзілі на пяць гадоў калоніі за нявыплату падаткаў. Абвінавачванне патрабавала прызначыць шэсць гадоў пазбаўлення волі, аднак сама Бліноўская прасіла адтэрміноўку пакарання з-за дзяцей, піша РБК.

Акрамя гэтага, суд прысудзіў ёй штраф 1 млн расійскіх рублёў (каля 120 тысяч даляраў) і забарону займацца камерцыйнай дзейнасцю на пяць гадоў.

У канцы красавіка 2023 года расійскія памежнікі затрымалі Бліноўскую на мяжы з Беларуссю.

Ёй выставілі абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на $9,8 млн, адмыванні амаль $7 млн і неправамерным абароце плацежных сродкаў. Спачатку яе адправілі пад хатні арышт, але ў студзені 2024 года гэтую меру замянілі на зняволенне пад варту.

Прычынай стаў вечар, які яна арганізавала падчас хатняга арышту. Паведамлялася, што ёй магло пагражаць да 16 гадоў пазбаўлення волі.

У лістападзе 2024 года Арбітражны суд Масквы прызнаў Бліноўскую банкрутам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула