БЕЛ Ł РУС

Фрыдрых Мерц заявіў, што канфлікт Зяленскага і Трампа быў загадзя спланаваны амерыканскай адміністрацыяй

3.03.2025 / 16:52

Nashaniva.com

Кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і будучы федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што канфлікт паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам падчас сустрэчы ў Белым доме мог быць наўмысна справакаваны з боку ЗША, піша Bild.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

«На маю думку, на гэтай сустрэчы ў Авальным кабінеце была не спантанная рэакцыя на словы Зяленскага, а, відавочна, справакаваная эскалацыя. Я быў трохі здзіўлены тонам размовы — ён не прынёс ніякай карысці», — сказаў Мерц.

Паводле яго слоў, такая рыторыка ўпісваецца ў агульную лінію паводзін новай адміністрацыі ЗША ў апошнія месяцы.

«У тым, што мы цяпер назіралі ў Вашынгтоне, ёсць пэўная пераемнасць у чарадзе падзей апошніх некалькіх тыдняў, уключаючы з'яўленне амерыканскай дэлегацыі ў Мюнхене на канферэнцыі па бяспецы», — дадаў Мерц.

Дональда Трампа таксама раскрытыкаваў былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» Лех Валэнса, які накіраваў прэзідэнту ЗША ліст.

«Мы з жахам і агідай сачылі за вашай размовай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Мы лічым вашы чаканні таго, што Украіна павінна праяўляць падзяку за матэрыяльную падтрымку, якую ЗША аказваюць ёй у барацьбе з Расіяй, абразлівымі. Падзяка належыць гераічным украінскім жаўнерам, якія праліваюць сваю кроў, абараняючы каштоўнасці вольнага свету», — напісаў Валэнса.

Ліст былога прэзідэнта Польшчы і лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру стаў адной з самых рэзкіх заяў, якія асуджаюць палітыку Трампа ў дачыненні да Кіева.

Чытайце таксама:

Трамп можа ўжо сёння прыняць рашэнне аб поўным спыненні вайсковай дапамогі Украіне

Зяленскі не будзе выбачацца перад Трампам

Рубіа: Прэзідэнт ЗША — адзіны, хто можа пасадзіць Пуціна за стол перамоваў

Еўрапейцы прапанавалі свой план, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»

Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры

Каментары да артыкула