БЕЛ Ł РУС

Вуліцы Калеснікава і Ратамскую ў Мінску злучыць пуцеправод

3.03.2025 / 23:40

Nashaniva.com

У Мінску плануюць пабудаваць пуцеправод паміж вуліцамі Калеснікава і Ратамскай, паведамляе тэлеграм-канал Мінгарвыканкама. Цяпер «Мінскінжпраект» вядзе перадпраектныя работы.

Вуліца Калеснікава ў Мінску. Фота: Яндэкс Карты

Нюансы праекта абмеркавалі ў Мінгарвыканкаме 3 сакавіка. Сярод іх — захаванне інтарэсаў жыхароў, работнікаў і наведвальнікаў гандлёвага дома «Ждановічы», будучае будаўніцтва з улікам размяшчэння ў зоне работ дзейнай чыгуначнай веткі, якую нельга спыняць.

Калі праект рэалізуюць, з мікрараёнаў Масюкоўшчына, Дамброўка і Каменная Горка аўтамабілі змогуць трапляць да гандлёвага дома» Ждановічы», на вуліцу Ціміразева і праспект Пераможцаў без круга праз МКАД.

Чытайце таксама:

У Мінску кавалак бетону з моста ўпаў на аўтамабіль. У «Гардарбудзе» сказалі, што гэта сукупнасць абставінаў

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Каментары да артыкула