БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Магілёўская» мужчына ўпаў на рэйкі

4.03.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Прыпыняўся рух цягнікоў на другой лініі.

Сёння ў 8:35 на станцыі метро «Магілёўская» адбыўся інцыдэнт з пасажырам, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Там мужчына ўпаў на рэйкі, работнікі метрапалітэна дапамаглі яму выбрацца.

У 8:36 было знята напружанне з кантактнай рэйкі і часова прыпынены рух цягнікоў па другім шляху Аўтазаводскай лініі.

У 8:42 напружанне на кантактную рэйку было пададзена зноў, і рух адноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула