БЕЛ Ł РУС

Эвакуявалі з Беларусі журналістку Ксенію Луцкіну

4.03.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Яна летась выйшла на свабоду па памілаванні.

Фота з фэйсбука Андрэя Стрыжака

«Добрая раніца з добрай кавай! І ў добрай кампаніі. Дзякуй камандзе эвакуацыі Байсол і ўсім хто зрабіў гэтую ранішнюю сустрэчу магчымай», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Ксенія Луцкіна да жніўня 2020 года працавала на БТ. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала «Беларусь 2» і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады.

Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны плануюць стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 года, ёй выставілі спачатку абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Пазней гэтая справа была закрытая, а Ксеніі выставілі новае абвінавачанне паводле арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

@nashaniva Ксенія Луцкіна ў турме губляла прытомнасць некалькі разоў на дзень #политика #новости #беларусь ♬ Lucifer's Waltz - Secession Studios

Праз два гады яе асудзілі на восем гадоў калоніі, пракуратура сцвярджала, што Ксенія займалася стварэннем «грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання, мэта якога — утойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэснай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фармаванне ў людзей негатыўнай думкі аб дзейнасці дзяржорганаў». 

У журналісткі была пухліна мозгу, а на волі заставаўся яе васьмігадовы сын.

У жніўні 2024 года яна выйшла па памілаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула