Мужчына залпам выпіў літр гарэлкі і памёр
Здарэнне адбылося ў нядзелю ў Шумілінскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.
56-гадовы мужчына ў кампаніі з трох чалавек паспрачаўся, што зможа залпам выпіць літр гарэлкі. Яму ўдалося выйграць заклад, але ўсё скончылася трагедыяй.
Ужо ўначы сваякі мужчыны выявілі яго ў стане алкагольнай комы і выклікалі хуткую дапамогу. Не апрытомнеўшы, мужчына памёр у бальніцы.