БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка дадала на сакавіцкія святы некалькі цягнікоў

4.03.2025 / 15:10

Nashaniva.com

З 7 па 10 сакавіка Беларуская чыгунка значна павялічыць колькасць прыгарадных і міжгародніх цягнікоў.

Большасць дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, а яшчэ адзін — у кірунку Санкт-Пецярбурга.

Так, дзевяць дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць у гэтыя дні па найбольш запатрабаваных унутрырэспубліканскіх маршрутах — з Мінска ў Брэст, Гомель і Магілёў.

З Санкт-Пецярбурга дадатковы цягнік адправіцца 7 сакавіка ў 20:45 і прыбудзе ў Мінск 8 сакавіка ў 11:08.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула