У Мінску ўздоўж Свіслачы з'явіліся незвычайныя знакі ФОТА
У некаторых месцах уздоўж набярэжнай Свіслачы ў Мінску сталі ставіць незвычайныя знакі, заўважыў «Анлайнер».
Візуальна знак выглядае як белы круг з чырвонай абводкай, у цэнтры якога намаляваны перакрэслены якар. Значэнне нібыта цалкам відавочнае: нельга станавіцца на якар, апускаць ланцугі і да таго падобнае.
Гэтыя знакі можна ўбачыць як мінімум у двух месцах: каля моста праз Свіслач на Арлоўскай, а таксама непадалёк ад цырка (таксама каля моста). Верагодна, пад вадой знаходзіцца нешта, што можна пашкодзіць якарам.
«Анлайнер» звярнуўся па тлумачэнні ў ДАІ, але там сказалі наступнае:
«У ПДР такія знакі адсутнічаюць, ставім іх не мы. Ёсць асобная арганізацыя».
Чытайце таксама:
У мінскай Серабранцы пойдзе пад знос прыватны сектар
У цэнтры Мінска людзі выгульвалі сабак проста па лёдзе Свіслачы. Іх ганялі ратавальнікі