БЕЛ Ł РУС

У Мінпрацы расказалі, як можна павялічыць пенсію пры адмове ад яе

4.03.2025 / 19:39

Nashaniva.com

Начальніца Галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гамарава патлумачыла БелТА, што кожны беларус можа паўплываць на сваю пенсію.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Гамаравай, першая праграма, якая дзейнічае ў Беларусі даўно, — адкладзеная пенсія.

«Чалавек пры дасягненні пенсійнага ўзросту афармляе пенсію, але, працягваючы працаваць, можа адмовіцца ад яе атрымання», — сказала чыноўніца.

Яна патлумачыла, што тады, калі такі беларус не зможа працаваць, то да яго будзе задзейнічаная бонусная праграма. Памер пенсіі будзе павялічаны ў залежнасці ад таго, на які менавіта перыяд супрацоўнік адмовіўся ад яе. Мінімальны такі тэрмін — два месяцы, а перыяд максімальнага не вызначаецца, могуць быць і 10, і 15 гадоў.

Бонусная праграма прадугледжвае наступнае: пры адмове ад атрымання пенсіі на два месяцы ў якасці бонуса налічваецца яшчэ 1%.

«Калі ты ў выніку адмаўляешся на год — 6%, на два гады — плюс 8%, на тры гады — плюс 10%, на чатыры гады — плюс 12%, на пяць гадоў і больш — па 14%», — тлумачыць прадстаўніца Мінпрацы.

Гамарава заявіла, што за пяць гадоў у выпадку адмовы ад пенсіі можна павялічыць яе памер практычна ў два разы. 

Чытайце таксама:

Вахцёрка інтэрната БДУ паказала свой працоўны дзень — і скарыла тыкток

Кур'ераў-махляроў, якія забралі ў 82-гадовай пенсіянеркі 50 тысяч даляраў, затрымалі

Некаторыя беларусы ўжо сёлета пачнуць атрымліваць «другую пенсію»

Каментары да артыкула