БЕЛ Ł РУС

Еўрапейская кампанія можа замяніць Starlink ва Украіне

4.03.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Французскі спадарожнікавы аператар Eutelsat зможа замяніць сваёй прадукцыяй амерыканскі Starlink ва Украіне, упэўненыя інвестары. Зараз кампанія вядзе перамовы з еўрапейскімі ўрадамі, піша Financial Times.

Лагатып Eutelsat. Фота: Eutelsat / Instagram

Кампанія Eutelsat упэўнена, што зможа адправіць ва Украіну свае прылады ў дадатак да спадарожнікаў Starlink Ілана Маска. Інвестары кажуць, што французскі аналаг у будучыні зможа замяніць амерыканскі.

Французскі канкурэнт Starlink гатовы «хутка разгарнуцца ва Украіне для падключэння найбольш важных місій і інфраструктур».

Starlink стаў крытычна важным для Украіны падчас поўнамаштабнай вайны, бо ён моцна палепшыў камунікацыю на полі бою. Але зараз, з прыпыненнем ваеннай дапамогі ад ЗША, ёсць асцярогі, што гэты праект можа быць пад пагрозай.

4 сакавіка акцыі Eutelsat узляцелі амаль на 80%, бо трэйдары робяць стаўку на тое, што намаганні еўрапейскіх лідараў па падтрымцы Украіны падвысяць попыт на паслугі кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула