БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнікі Трампа таемна ўгаворвалі Зяленскага вярнуцца да перамоваў

5.03.2025 / 8:9

Nashaniva.com

Гэта адбывалася негалосна і ўжо пасля сваркі, якая адбылася паміж прэзідэнтамі ў Белым доме 28 лютага, піша CNN.

Фота: AP Photo / Mystyslav Chernov

Прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа правялі таемныя перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ягонай камандай пасля пятнічнай сваркі ў Авальным кабінеце, каб «вярнуць перамовы ў патрэбнае рэчышча».

Як паведаміла CNN са спасылкай на ўласныя крыніцы, прадстаўнікі Трампа падкрэслілі важнасць стабілізацыі адносін як мага хутчэй і заклікалі аднавіць перамовы да выступу прэзідэнта ў Кангрэсе.

CNN адзначыла, што сярод тых, хто гаварыў з Зяленскім, быў спецпрадстаўнік Трампа па Украіне Кіт Келаг. Адзін з чыноўнікаў Белага дома паведаміў CNN, што пагадненне аб здабычы ўкраінскіх карысных выкапняў яшчэ не падпісанае. Аднак прадстаўнік Белага дома запэўніў, што адміністрацыя Трампа лічыць, што перамовы па гэтай угодзе «рухаюцца ў правільным кірунку».

Прадстаўнік каманды Трампа адзначыў, што прэзідэнт, які падчас прамовы закране тэму вайны ва Украіне, хоча абвясціць аб пагадненні адносна ўкраінскіх карысных выкапняў.

Чытайце таксама:

Вэнс назваў умовы аднаўлення вайсковай дапамогі Украіне

Зяленскі: Наша сустрэча ў Белым доме прайшла не так, як прадбачылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы да перамоваў аб міры

Каментары да артыкула