БЕЛ Ł РУС

У Нацбанку назвалі сярэднюю суму, якую беларусы бяруць у крэдыт

5.03.2025 / 10:31

Nashaniva.com

Паводле даных Крэдытнага рэгістра, на які спасылаецца Нацбанк Беларусі, у 2024 годзе назіралася максімальнае за апошнія чатыры гады павелічэнне сумы крэдытаў — на 7 мільярдаў рублёў.

Пры гэтым колькасць крэдытных дамоваў паміж банкамі і фізічнымі асобамі ў параўнанні з 2023 годам павялічылася на 166,7 тысячы і на 1 студзеня гэтага года дасягнула 5,1 мільёна дамоваў. Агульная сума крэдытаў па іх склала 38,9 мільярда рублёў.

Асноўнымі крэдытаатрымальнікамі ў Беларусі з’яўляюцца людзі ва ўзросце ад 26 да 45 гадоў — іх 51%.

На беларусаў з гэтай узроставай групы прыпадае больш за палову ўсіх заключаных дамоваў і каля дзвюх трэцяў агульнай сумы крэдытаў.

Таксама была названа сярэдняя сума, на якую гатовыя крэдытавацца беларусы — 7,6 тысячы рублёў.

Амаль палова крэдытных дамоваў заключаецца фізічнымі асобамі на тэрмін да 5 гадоў — 49%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула