БЕЛ Ł РУС

Макрон анансаваў вечаровы зварот да нацыі

5.03.2025 / 11:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі напісаў у сацсетцы X, што падчас «Вялікай нявызначанасці, калі свет сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі», выступіць са зваротам 5 сакавіка ў 20:00 (22:00 па Мінску).

Фота: Christophe Ena, Pool / AP

Чаму менавіта будзе прысвечаны выступ, Макрон не ўдакладніў.

Аднак французскія СМІ, звяртаюць увагу, што прэзідэнт збіраецца выступіць напярэдадні надзвычайнага еўрапейскага саміту па вайне ва Украіне, скліканага на фоне напружанасці ў адносінах ЕС са Злучанымі Штатамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула