БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Мінск — найлепшы варыянт для правядзення перамоваў з Трампам

5.03.2025 / 12:36

Nashaniva.com

Мінск гатовы арганізаваць перамовы Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў гэту прапанову.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дзмітрый Пяскоў заявіў, што магчымасць правядзення сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Мінску пакуль ніяк не абмяркоўвалася.

Пры гэтым для Крамля правядзенне перамоваў у сталіцы Беларусі — гэта найлепшы варыянт, піша ТАСС.

«Гэтае пытанне не падымалася і ніяк не абмяркоўвалася. Але, канешне, для нас Мінск — гэта найлепшае месца. Гэта наш галоўны саюзнік. Таму для нас гэта найлепшае месца для перамоваў», — сказаў Пяскоў у адказ на пытанне, ці магчымы варыянт з правядзеннем перамоваў у Мінску. 

Лукашэнка ў інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу запрасіў Трампа, Пуціна і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула