БЕЛ Ł РУС

Зараз у Мінску смецце трэба выкідаць па-новаму

5.03.2025 / 14:00

Nashaniva.com

З сакавіка ў Мінску змяніліся правілы раздзельнага збору смецця (другасных матэрыяльных рэсурсаў).

З сакавіка ва ўсіх раёнах сталіцы раздзельны збор другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) на дваровых тэрыторыях ажыццяўляецца па-новаму, пішуць Мінск-навіны.

Цяпер усе віды ўпакоўкі з паперы і кардону, пластыку, шкла і металу можна будзе выкідваць у змяшаным выглядзе ў кантэйнеры для збору ДМР, устаноўленыя ў дварах. На іх з’явяцца адпаведныя налепкі.

Раней размешчаныя спецыяльныя кантэйнеры для шкла застануцца на месцы.

— Як паказвае практыка, у іх мінімум старонніх адходаў, што дазваляе адразу адвозіць шклабой на перапрацоўку, — адзначыла Анастасія Вераб’ёва — намесніца генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жыллёвага фонду Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

— Па выніках 2024 года з усяго сабранага аб’ёму ДМР пасля сартавання на перапрацоўку накіроўвалася толькі каля 20 %.

Чаму так мала адкідаў ідзе на перапрацоўку?

Па словах спецыялісткі, мінчукі часта выкідваюць у спецыяльныя кантэйнеры не толькі другасную сыравіну, але і звычайнае смецце, а таксама матэрыялы, падобныя да другасных, але непрыдатныя для перапрацоўкі.

Напрыклад: шпалеры, фотапаперу, упакоўку ад яек, сурвэткі, клеючую стужку, падгузнікі, мяккія ўпакоўкі ад маянэзу і кетчупу, канцылярскія вырабы, аднаразовы посуд.

Падобныя адкіды трэба класці ў кантэйнеры для цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА).

Дарэчы, частку змесціва кантэйнераў для ЦКА таксама адразу не адпраўляюць на палігон, а вязуць на сартавальную лінію, каб загрузіць магутнасці па поўнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула