БЕЛ Ł РУС

Мінчанка зайшла ў госці да сяброўкі і ледзь не стала ахвярай забойства

6.03.2025 / 12:59

Nashaniva.com

Аднойчы пасля працы мінчанка, якая пражывае на вуліцы Шпілёўскага, зайшла ў госці да сваёй суседкі. Жанчыны селі на кухні, каб паразмаўляць, паведамляюць Мінск-навіны

У гэты час у кватэру зайшоў іх 40-гадовы агульны знаёмы. Ён быў моцна п’яны. Мужчына пачаў несці бязглуздзіцу і чапляцца да госці.

Спачатку ён запатрабаваў, каб жанчына ўстала з крэсла. Калі яна выканала яго просьбу, ён пачаў лаяцца на яе, прыціснуў да сцяны і пачаў душыць.

 Далей, утрымліваючы за шыю, ён падымаў яе і пагражаў забойствам і збіццём.

Гаспадыня кватэры перашкодзіла злачынцу

Але п’яны дэбашыр не спыніўся нават пасля гэтага — схапіў нож і накінуўся з ім на жанчыну.

У гэты момант гаспадыня кватэры выбіла нож і патэлефанавала ў міліцыю, якая затрымала нападніка.

Супраць яго заведзена крымінальная справа па факце пагрозы забойствам і нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

У пракуратуры адзначылі, што ён ужо тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і мае не знятую і не пагашаную судзімасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула