БЕЛ Ł РУС

На што скардзяцца беларусы ў крамах?

6.03.2025 / 14:29

Nashaniva.com

У грамадскія прыёмныя прафсаюзаў у лютым паступіла больш за 20 скаргаў на якасць тавараў, большасць скаргаў датычылася якасці прадуктаў у некаторых крамах, пішуць Мінск-навіны.

Найбольш распаўсюджаныя выпадкі: адзін з мінчукоў знайшоў у краме чэрствы батон. Пасля звароту хлеб быў зняты з продажу.

У іншага пакупніка ў аўсяных шматках аказаліся насякомыя. Аднак упакоўку ён адкрыў праз працяглы час пасля куплі, таму немагчыма было дакладна ўстанавіць, дзе былі парушаныя ўмовы захавання — у краме ці ў самога пакупніка.

Сталічныя спажыўцы таксама скардзіліся на адсутнасць некаторых тавараў — у прыватнасці, замарожанай ялавічыны і кававых напояў на аснове ячменю.

 У Гродзенскай вобласці пакупнік застаўся незадаволены смятанай, якая аказалася занадта вадкай.

Кожны зварот разглядаецца, і ў большасці выпадкаў спецыялісты выязджаюць на месца для праверкі.

Акрамя прыёму скаргаў, грамадзяне могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях спажывецкага рынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула