Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?
Экс-супрацоўніца Міністэрства па падатках і зборах Марына Гірын і экс-работнік Рады бяспекі Яўген Буры разам ужо 13 гадоў. Цяпер яны ўзначальваюць ABBA (Асацыяцыю беларускага бізнэсу за мяжой). Паглядзіце на іх яркія запамінальныя вобразы.
Яўген Буры і Марына Гірын, кіраўнік і віцэ-прэзідэнтка ABBA. Тут і далей фота з іх сацсетак
Як Яўген, так і Марына вельмі любяць касцюмы. Прычым выбіраюць яны не банальныя чорна-белыя двойкі ці тройкі, а складаныя прынты і колеры, якія не кожны зможа ўдала зміксаваць.
У гэтым выпадку Марына спалучыла блузку ў крапінку (падобную да аўтарства Armani) з такім жа геаметрычным нізам — штанамі ў палоску.
Фішка Яўгена, як можна пабачыць, дадаваць у свае афіцыйна-дзелавыя вобразы аксэсуар у выглядзе яркай хусткі. Ну і проста не баяцца колераў.
Аксэсуары агулам — неад’емная частка любога вобразу, каб зрабіць яго завершаным. Сямейнай пары ў гэтым дапамагаюць цікавая біжутэрыя і сумачкі.
Яўген Буры на фота ніжэй аддае перавагу брэнду Armani. А ў Марыны сабралася калекцыя сумак ад Twinset, Dior і Gucci.
Яшчэ адна разынка вобразаў пары — цікавыя, ледзь заўважныя, акцэнты ў манахроме.
Тут у Марыны гэтую ролю выконваюць карункі, а ў Яўгена — жоўтыя штаны.
Шэрыя асфальтныя адценні адразу граюць па-іншаму з чырвоным акцэнтам-гальштукам ці яркімі вуснамі. Так, макіяж часам выконвае такую ж функцыю дапаўнення вобразу — ён можа падкрэсліць вашу задуму ці сапсаваць.
Пара не баіцца яркіх колераў і ў якасці асноўнай базы. Ружовыя і жоўтыя настраёвыя колеры, відавочна, адны з любімых у сям’і. Яны вельмі асвяжаюць і дакладна вылучаць з натоўпу.
Што ў Марыны, што ў Яўгена атрымліваецца выглядаць стылёва нават у халодны сезон, калі ўсе навокал, здаецца, захутаныя ў бясформенныя пухавікі, курткі і шалікі з шапкамі, часцей — чорных колераў.
Паліто і абутак Марыны тут спалучаецца з вобразам Яўгена ў такіх жа кавава-бежавых адценнях:
У вобразах ніжэй таксама пераважаюць натуральныя, прыродныя адценні:
Бежавы трэнч — неўміручая класіка любога модніка ці модніцы
Паліто ад Barbour і кашуля ад BOSS — універсальныя кійкі-ратавалачкі. У такім адзенні будзе дарэчы як у офіс, так і на сустрэчу з сябрамі ў бар
Яўген Буры працаваў у сістэме Міністэрства па падатках і зборах (1998-2014) і ў Радзе бяспекі (2014-2019), у 2019-2020 — у IT-кампаніі ў сферы фінансаў. У 2020 далучыўся да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі. У 2021 стварыў ABBA.
Марына Гірын — працавала ў сістэме Міністэрства па падатках і зборах, пасля перайшла ў сферу нерухомасці. У ABBA адказвае за кірунак бізнэс-ледзі за мяжой, з’яўляецца сузаснавальніцай бара Connect Wine Coffee Bar у Варшаве.
Чытайце таксама:
Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла