БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ў Расію хацелі вывезці буйную партыю ласося

6.03.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Як сцвярджае Дзяржаўны мытны камітэт, гомельскія мытнікі зафіксавалі «парушэнне патрабаванняў транспартавання рыбнай прадукцыі».

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

«Кіроўцу папрасілі паказаць неабходныя дакументы і сертыфікаты, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі для спажывання, якую ён перавозіў. Такіх у грамадзяніна не было», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што маса грузу складала каля 14 тон, а яго кошт — больш за 660 тысяч рублёў.

У дачыненні да вадзіцеля грузавіка «распачаты адміністрацыйны працэс», яму пагражае штраф «у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння», заявілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Чытайце таксама:

У Расію спрабавалі незаконна вывезці 10 тон хрыбтоў ласося

У Беларусь спрабавалі ўвезці какаін, разведзены ў віне

Мытнікі не прапусцілі праз мяжу японскі меч-катану

У Клайпедзе затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 2 мільёны еўра

Каментары да артыкула