БЕЛ Ł РУС

У Беларусі прачнуліся першыя кляшчы

7.03.2025 / 9:17

Nashaniva.com

Будзьце асцярожныя падчас прагулкі ў парках, лясах і за горадам.

Пасля зімовай спячкі кляшчы зноў актыўныя. «Зараз іх масавая актыўнасць назіраецца на тэрыторыях адкрытых прыродных ландшафтаў, добра прагрэтых сонцам. Гэта пусткі, лужайкі і ўзлескі», — паведамляе Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Таму падчас прагулак важна памятаць пра меры бяспекі. Перад выхадам у лес варта скарыстацца рэпелентамі. Адзенне для такіх прагулак павінна быць максімальна закрытым.

Пасля вяртання дадому неабходна ўважліва агледзець сябе, дзяцей і хатніх гадаванцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула