БЕЛ Ł РУС

Белы дом: Навіна пра пазбаўленне ўкраінцаў статусу ўцекачоў — фэйк

7.03.2025 / 9:44

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралін Лівіт 6 сакавіка абвергла паведамленне агенцтва Reuters, у якім сцвярджалася, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа мае намер пазбавіць часовага статусу амаль 240 тысяч украінскіх бежанцаў, піша Deutsche Welle.

Каралін Лівіт. Фота: Evan Vucci / AP

«Гэта чарговая фэйкавая навіна ад Reuters, заснаваная на ананімных крыніцах, якія не маюць ніякага ўяўлення пра тое, пра што яны гавораць. Праўда: такое рашэнне пакуль не прынята», — напісала Лівіт у сацсетцы X.

Раней Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што адміністрацыя Трампа плануе адмяніць часовы статус для ўкраінскіх бежанцаў ужо ў красавіку 2025 года, што можа прывесці да іх паскоранай дэпартацыі.

Паводле звестак агенцтва, планы пазбаўлення ўкраінскіх бежанцаў легальнага статусу з'явіліся яшчэ да публічнага канфлікту паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам.

Крыніцы Reuters заяўляюць, што гэта частка больш маштабнай стратэгіі новай адміністрацыі ЗША, накіраванай на пазбаўленне легальнага статусу больш за 1,8 млн мігрантаў, якія прыбылі ў краіну па праграмах гуманітарнага прытулку, запушчаных пры экс-прэзідэнце Джо Байдэне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула