БЕЛ Ł РУС

У Драздах здаецца «лакшэры» катэдж за $1800 у месяц. Але там абсалютна голыя сцены

7.03.2025 / 12:25

Nashaniva.com

Тры паверхі, схільны дах, прасторныя пакоі, але ёсць адна асаблівасць.

Катэдж, пра які ідзе гаворка, знаходзіцца ў Драздах. «Дом размешчаны ў самым прэстыжным, лакшэры раёне горада Мінска», — адзначана ў аб’яве.

Звычайныя дамы тут звычайна не будуюцца, і гэты — таксама даволі няпросты: тры паверхі, схільны дах, прасторныя пакоі, піша Onliner.by.

Але ёсць адна асаблівасць: дом цалкам гатовы звонку, але абсалютна пусты ўнутры.

Праведзены нейкія камунікацыі, але ў цэлым гэта проста голыя бетонныя сцены.

Агульная плошча катэджа — 300 кв. м.

У аб’яве сказана наўпрост: у дадзены момант дом патрабуе чыставога аздаблення.

Такім чынам, будучым кватарантам давядзецца не толькі плаціць $1800 у месяц за арэнду, але і рабіць рамонт за ўласны кошт.

— Аздабленна на меркаванне арандатара, але ўласнік гатовы даць арэндныя канікулы, — адзначае агент. — Усе ўмовы абмяркоўваюцца індывідуальна. Гатовыя разгледзець усе варыянты.

Зразумела, што калі арандатар возьмецца за рамонт, гэта зойме нямала часу. Таму арэнда прапануецца выключна доўгатэрміновая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула