БЕЛ Ł РУС

Прэм'ерка Італіі прапанавала распаўсюдзіць на Украіну 5 артыкул статута НАТА

7.03.2025 / 16:57

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні лічыць, што распаўсюджанне на Украіну 5-га артыкула статута НАТА без прыёму Украіны ў склад альянсу было б лепшай гарантыяй бяспекі, чым адпраўка туды міратворцаў.

Джорджа Мелоні. Фота: AP Photo/Omar Havana

«Гэта не тое ж самае, што ўступленне ў НАТА, але гаворка ідзе пра распаўсюд на Украіну такога ж парасона бяспекі, які маюць краіны НАТА. Гэта забяспечыла б стабільныя, доўгачасовыя і рэальныя гарантыі бяспекі, больш чым некаторыя з прапаноў, якія я бачу цяпер», — сказала Мелоні ў кулуарах саміту Еўрасаюза па абароне, які прайшоў 6 сакавіка ў Брусэлі.

Мелоні ўдакладніла, што прапанова абмяркоўваецца.

«Пакуль няма канкрэтных тэрмінаў, але я бачу значную цікавасць да гэтай ідэі з боку нашых суразмоўцаў», — дадала яна.

Па словах Мелоні, патрэбныя больш доўгатэрміновыя пастановы, чым адпраўка еўрапейскіх міратворчых войскаў ва Украіну.

Артыкул 5 абавязвае НАТА да ўзгодненай абароны у выпадку ваеннай агрэсіі супраць кагосьці з яго членаў.

Прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі заявіў, што Украіна вядзе адносна гэтага перамовы з Італіяй. Цяпер украінскі бок высвятляе падрабязнасці такой прапановы, каб высветліць канкрэтыку.

Чытайце таксама:

Трамп: Украіна і Расія ўрэшце заключаць пагадненне аб перамір'і

Нарвегія павялічвае сваю падтрымку Украіны больш чым удвая

У Еўропе склалі план па абароне неба Украіны ад ракетных нападаў

Спецпасланнік Трампа пацвердзіў, што на наступным тыдні адбудуцца перамовы Украіны і ЗША

Каментары да артыкула