Беларусу вярнулі доўг купюрай без серыйнага нумара
Жыхар Брэста прынёс у аддзяленне банка 350 еўра для абмену. Аднак адна купюра наміналам у 50 еўра выклікала ў касіра сур'ёзныя сумневы ў сапраўднасці, бо на ёй не было серыйнага нумара і года выпуску.
Экспертыза засведчыла, што купюра вырабленая не прадпрыемствам, якія ўпаўнаважаныя вырабляць прадукцыю гэтага віду. Усе выявы на пярэднім і адваротным баку банкноты, уключаючы галаграфічную паласу, выкананыя каляровым струмянёвым спосабам.
Як растлумачыў мужчына, гэтую банкноту разам з іншымі купюрамі ён атрымаў ад знаёмага як вяртанне ранейшай пазыкі. Пазычальнік, як аказалася, пастаянна жыве ў Польшчы. Што банкнота фальшывая, беларус не здагадваўся.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Паляк хацеў памяняць у беларускім банку фальшывыя еўра
За працу ў Польшчы з хлопцам разлічыліся фальшывымі далярамі
У Пінску жанчыне на пахаванні мужа «дапамаглі» фальшывай купюрай