БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску другі раз за тыдзень змяняецца цана праезду ў маршрутках. Але гэтым разам таннее

8.03.2025 / 11:23

Nashaniva.com

На працягу шасці дзён пачынаючы з 1 сакавіка гарадскія маршрутныя таксі вазілі пасажыраў па новым тарыфе — 1 рубель 80 капеек.

Аднак ужо ў пятніцу, 7 сакавіка, на маршрутках з’явіліся новыя стыкеры з цаной — 1 рубель 60 капеек.

Маршруты №40, 52, 56 і яшчэ некалькі выйшлі на лінію з новай цаной, піша komkur.info.

Як распавялі парталу кіроўцы мікрааўтобусаў, такое рашэнне напярэдадні прынялі перавозчыкі. На пытанне, як доўга пратрымаецца гэты кошт, яны адзінадушна адказалі — месяц.

Паводле іх слоў, з красавіка праезд павінен падаражэць яшчэ на 10 капеек.

Падаражанне 1 сакавіка не закранула чатыры маршруты — №6, 13, 18, 51.

На працягу мінулага тыдня перавозчыкі на гэтых лініях не мянялі тарыф, які заставаўся на ўзроўні 1,5 рубля за паездку. Аднак адзначаецца, што і гэтыя маршруты падаражаюць.

Перавозчыкі чакаюць павышэння цаны на праезд у грамадскім транспарце, каб новая сума праезду на маршрутцы мела абгрунтаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула