БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Мы не ахвяры рэпрэсіяў і прыгнёту

8.03.2025 / 11:33

Nashaniva.com

У Міжнародны жаночы дзень беларуская лідарка звярнулася да беларусак і падзялілася асабістым досведам пра тое, як барацьба за правы жанчын стала важнай часткай яе жыцця.

Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская падкрэсліла: сёння жанчыны змагаюцца за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю:

«У часы, калі жанчыны ладзяць антываенны супраціў, узначальваюць палітычныя і грамадскія рухі, вядуць за сабой народы, час забыць выраз «слабы пол».

Мы не ахвяры рэпрэсіяў і прыгнёту. Мы таксама змагаемся за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю.

Сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні. Дарагія беларускі, вы — мая апора і нагода для гонару. Менавіта вы з'яўляецеся прыкладам моцы дабрыні і нястомным рухавіком пераменаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула