БЕЛ Ł РУС

Туркменістан заявіў пра гатоўнасць пастаўляць газ у Еўропу

8.03.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Туркменістан гатовы экспартаваць прыродны газ у еўрапейскія краіны, заявіў Гурбангулы Бердымухамедаў — былы прэзідэнт краіны і цяперашні старшыня Халк Маслахаты (Народнай рады).

Гурбангулы Бердымухамедаў быў прэзідэнтам Туркменістана з 2006 па 2022 год, а потым перадаў уладу сыну Сердару. Носіць званне Аркадаг (Заступнік)

У інтэрв'ю тэлеканалу Euronews, расшыфроўку якога апублікавала дзяржаўнае агенцтва «Залаты век», ён падкрэсліў стратэгічную важнасць супрацоўніцтва з Еўропай у сферы энергарэсурсаў.

Бердымухамедаў адзначыў, што еўрапейскі рынак з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце, а партнёрства Ашхабада з ЕС прынясе выгаду абодвум бакам.

Паводле яго слоў, Туркменістан адкрыты да актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскімі партнёрамі па пытаннях паставак газу.

Адным з магчымых варыянтаў экспарту ён назваў Транскаспійскі маршрут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула