БЕЛ Ł РУС

Блогер Rubakha Go набыў кватэру гераіні сваіх ролікаў Вікторыі

8.03.2025 / 21:14

Nashaniva.com

17-гадовы гомельскі блогер Анатоль Rubakha Go нарэшце прадаў выйграны ім на адным з конкурсаў аўтамабіль і набыў кватэру для гераіні ягоных шматлікіх ролікаў бяздомнай Вікторыі. 

Скрыншот з відэа

На старонцы аднаго з агенцтваў нерухомасці ў інстаграме з'явіўся ролік, мяркуючы па змесце якога Вікторыі ўсё ж такі купілі кватэру.

«Вікторыя, адна кватэра вам ці дзве іншаму?» — пытаецца на відэа прадстаўніца агенцтва. «Адна мне!» — упэўнена адказвае Вікторыя. Пасля і яна сама, і Анатоль дзякуюць кампаніі за дапамогу. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Агентство недвижимости ЮРИЭЛТ (@yrielt.gomel)

Пачалася гэтая гісторыя з таго, што расійскі блогер Міхаіл Літвін правёў конкурс, дзе падпісчыкі яго тэлеграм-канала выбіралі самае крэатыўнае відэа з энергетычным напоем.

Пераможцам стаў Анатоль rubakha_go, які здымаў конкурсны ролік з бяздомнай жанчынай Вікторыяй.

Гледачы, відавочна, перажывалі за іх і зрабілі ўсё, каб аўто дастаўся менавіта ім. 

Пасля перамогі Анатоль паведаміў, што прадасць машыну, каб купіць сваёй партнёрцы па здымках кватэру. Цяпер ён выканаў гэта абяцанне. 

Чытайце таксама:

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны

Каментары да артыкула