Дрон упершыню атакаваў нафтабазу ў Чувашыі за 1000 км ад расійска-ўкраінскай мяжы
9.03.2025 / 10:23
Раніцай 9 сакавіка беспілотнік атакаваў нафтабазу прадпрыемства «Буравеснік» у Чэбаксарах.
У Чэбаксарах беспілотнік атакаваў прадпрыемства, паведаміў кіраўнік Чувашскай Рэспублікі Алег Нікалаеў.
Паводле мясцовых каналаў, гутарка пра нафтабазу на тэрыторыі камбіната «Буравеснік».
Як заявіў Нікалаеў, пацярпелых няма, на месцы працуюць ратавальнікі.
Гэта першы выпадак, калі БПЛА даляцеў да Чувашыі. Чэбаксары знаходзяцца за 970 кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы.