БЕЛ Ł РУС

Маск намякнуў, што можа адключыць Starlink ва Украіне — Польшча гатовая шукаць замену

9.03.2025 / 16:52

Nashaniva.com

Маску адказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Ілан Маск. Фота: Susan Walsh / AP

Кіраўнік SpaceX Ілан Маск намякнуў у твітары, што можа адключыць сістэму спадарожнікаў Starlink, важную для Украіны. «Уся іх перадавая лінія абрынецца, калі я яе адключу», — напісаў Маск. І дадаў, што перамір'е трэба заключаць зараз, не адкладаючы.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адказаў на гэты пост:

«Starlink для Украіны аплачвае Міністэрства лічбавізацыі Польшчы, гэта каля 50 мільёнаў даляраў у год. Пакінем за дужкамі этычнасць пагроз ахвярам агрэсіі — калі SpaceX акажацца ненадзейным правайдарам, мы будзем вымушаныя шукаць іншых».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула