БЕЛ Ł РУС

Маск — Сікорскаму: «Памаўчы, чалавечак»

9.03.2025 / 21:0

Nashaniva.com

«І скажыце дзякуй, таму што без Starlink Украіна даўно прайграла б гэтую вайну, а рускія цяпер былі б на мяжы з Польшчай», — выказаўся таксама Рубіа.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel NurPhoto via Getty Images

Раней Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Starlink для Украіны. У адказ міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у твітары, што яны тады пачнуць шукаць замену.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа на словы Сікорскага адказаў, што яны не пагражаюць адключыць Украіну ад Starlink.

«І скажыце дзякуй, таму што без Starlink Украіна даўно прайграла б гэтую вайну, а рускія цяпер былі б на мяжы з Польшчай», — напісаў ён у твітары.

Ілан Маск на заўвагу Сікорскага, што Польшча аплочвае Starlink для Украіны, выказаўся таксама: «Памаўчы, чалавечак. Вы плаціце толькі малую частку кошту. І замены Starlink няма».

Ён таксама адзначыў, што Starlink ніколі не адключыць свае тэрміналы ва Украіне.

«Каб было гранічна ясна, незалежна ад таго, наколькі я не згодны з палітыкай Украіны, Starlink ніколі не адключыць свае тэрміналы. Без Starlink украінскія лініі сувязі былі б перапыненыя, паколькі рускія могуць заблакаваць усе астатнія камунікацыі! Мы б ніколі так не паступілі і не выкарыстоўвалі гэта ў якасці разменнай манеты», — заявіў Маск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула